- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зьявіліся асноўнай падзеяй палітычнага і грамадзкага жыцьця краіны ў 2001 годзе і фактычна вызначылі галоўныя тэндэнцыі парушэньняў правоў чалавека ў гэтым годзе. Выбары Прэзідэнта РБ паказалі, што ўлады, ігнаруючы міжнародныя стандарты права і ўнутранае беларускае заканадаўства, былі сканцэнтраваныя на забесьпячэньні перамогі фактычна дзеючага прэзідэнта. Масавыя акцыі дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, іх маштаб і характар у 2001 годзе значна адрозьніваліся ад папярэніх гадоў. Гэта было зьвязана з агульнай зьменай стратэгіі дэмакратычных апазіцыйных сілаў падчас прэзідэнцкіх выбараў. Ад пачатку году назіралася дэканцэнтрацыя формаў палітычных пратэстаў з перавагай пікетаваньняў, моладзевых акцыяў, перфоман-саў і г.д. Цэнтральнае месца сярод масавых акцыяў займаюць падзеі ў Мінску 25 сакавіка, якія сталі сапраўднай буйной “вайсковай” аперацыяй уладаў з прыцягненьнем значнай колькасьці міліцыі, АМАП і ўнутраных войскаў. Было арыштавана 15 чалавек, сярод якіх вядомыя беларускія палітыкі. Наступнымі акцыямі з вялікай колькасьцю затрыманых стаў мітынг 1 траўня (“Дзень працы”), калі ў Горадні было арыштавана каля дваццаці чалавек; 18 траўня ў Мінску падчас гэтакзванага “Другога Усебеларускага народнага сходу” арыштавана каля 45 чалавек; у Курапатах у лістападзе было затрымана звыш 40 асобаў.