en

Агееў Аляксандр

Агееў Аляксандр

Аляксандр Рыгоравіч Агееў (нар. 12 верасня 1960, г. Шклоў, Магілёўская вобласць)— гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя Куляшова, працуе на кафедры педагогікі і псіхалогіі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі. У 2003 і 2007 годзе абіраўся дэпутатам Магілёўскага гарадскога савета дэпутатаў па Саломенскай выбарчай акрузе №7. Жыве і працуе ў Магілёве.

Нарадзіўся ў г. Шклоў у 1960 годзе. Пасля заканчэння ў 1981 г. Магілёўскага педагагічнага інстытута па размеркаванню працаваў настаўнікам гісторыі ў Новабрашчынскай сярэдняй школе Шклоўскага раёна, служыў у Савецкай арміі, працаваў выкладчыкам грамадскіх дысцыплін у СПТУ № 14 г. Магілёва. Пасля вучобы ў 1988 – 1991 ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі ў снежні 1991 г. распачаў вучэбна – педагагічную дзейнасць у Магілёўскім педагагічным інстытуце. У 1992 г. абараніў Кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці айчынная гісторыя. Дацэнт (1997 г.). З 2003 г. працуе дацэнтам кафедры Археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А.А. Куляшова.

У 1981 г. скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. У 1988 – 1991 вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 1992 годзе абараніў дысертацыю(навуковы кіраўнік – акадэмік НАН Беларусі М.П. Касцюк).

У 1990-х гг. Агееў А. Р. актыўна ўдзельнічаў у працы Магілёўскай гарадской арганізацыі БНФ, краязнаўчых і геаграфічным таварыствах. У 1993 – 2001 гг. з'яўляўся рэдактарам гісторыка-краязнаўчага альманаха “Магілёўская даўніна”. У 2005 годзе быў абраны намеснікам старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны|ТБМ імя Ф. Скарыны. З'яўляецца членам тапанімічнай камісіі пры Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэце. Член грамадскага савета па развіццю аграэкатурызма Магілёўскай вобласці пры Магілёўскім абластным каміцеце па спорту і турызму.

У красавіку 2007 года разам з Таварыствам беларускай мовы ініцыяваў талаку па прыборцы і ўпарадкаванні помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Палыкавіцкая крыніца» ў Магілёве. На талаку сабраліся грамадскія актывісты, студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова і жыхары мікрараёна Саломенка.

Сферай навуковых інтарэсаў з'яўляецца палітычная гісторыя Беларусі ХХ ст., рэгіянальная гісторыя Магілёўшчыны, гісторыя штодзённага жыцця насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітета імя А.А. Куляшова. Усяго індывідуальна і ў сааўтарстве надрукавана каля 140 навуковых і навукова-папулярных публікацый, у тым ліку 14 манаграфій і кніг, 1 дапаможнік, 2 зборнікі дакументаў. У 2008 годзе ў суаўтарстве з Алегам Трусавым выдаў кнігу «Магілёўская ратуша. Гістарычны лёс і адраджэнне». У 144-старонкавым даследаванні прадстаўлена шматвяковая гісторыя Магілёўскай ратушы ў кантэксце беларускай і еўрапейскай гісторыі, апісваецца яе будаўніцтва ў XVII стагоддзі, функцыянаванне ў XVIII—XX стагоддзях і адраджэнне ў XXI стагоддзі. Кніга выдадзена аддзелам культуры Магілёўскага гарвыканкама сумесна з Музеем гісторыі гораду Магілёва.

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

Агееў Аляксандр :: Publications

Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах


Агееў А. Р., Марзалюк І. А., Пушкін І. А.

У кнігу ўвайшлі пытанні і адказы па гісторыі і культуры горада Магілёва і наваколля з моманту заснавання горада і да сучаснасці. Разлічана на настаўнікаў, навучэнцаў школ, усіх тых, хто цікавіцца гісгорыяй роднага краю. У кнізе выкарыстаны ў якасці ілюстрацый фотаадбіткі з гравюр, паштовак і фотаздымкаў...… More

Магілёў на скрыжаванні


Агееў Аляксандр, Пушкін Ігар

У кнізе асвятляецца стан эканамічнага і культурнага развіцця горада Магілёва на пачатку і напрыканцы XX стагоддзя, лёс культавых пабудоў. Апублікаваны 77 фотавыяў Магілёва пач. XX ст. з адначасовым адлюстраваннем гэтых мясцін на сённяшні дзень. Для настаўнікаў, гісторыкаў, мастакоў, усіх тых, хто цікавіцца...… More

Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Працоўныя матэрыялы

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі быў заснаваны 6 кастрычніка 2010 года ў г. Коўна (Літва) на сустрэчы прадстаўнікоў беларускай і літоўскай акадэмічнай і экспертнай супольнасці. Кангрэс ініцыяваны як штогадовая сустрэча беларускіх і замежных навукоўцаў, экспертаў, аналітыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх...… More

pdf

Гарадзенскі соцыум 2013. Гісторыя і памяць. XV – XX стст.

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.)

Матэрыялы зборніка Гарадзенскі соцыум прысвечаныя пераважна палітычнай і сацыяльнай гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гісторыка-культурнае асяроддзе, у якім праходзіла яго жыццё. Кніга адрасаваная ўсім...… More

Магілёўская даўніна 1999


«Магілёўская даўніна» — зборнік гістарычных і краязнаўчых матэрыялаў, які з 1993 г. штогод выдаецца ў Магілёве як аднаўленне «Магілёўскай даўніны» 1898—1903 гг. Матэрыялы ахопліваюць гістарычны перыяд развіцця Магілёўшчыны ад старажытнасці да сучаснасці. Мае рубрыкі: «Даследаванні. Меркаванні», «Асоба...… More

Магілёўская даўніна 1994


«Магілёўская даўніна» — зборнік гістарычных і краязнаўчых матэрыялаў, які з 1993 г. штогод выдаецца ў Магілёве як аднаўленне «Магілёўскай даўніны» 1898—1903 гг. Матэрыялы ахопліваюць гістарычны перыяд развіцця Магілёўшчыны ад старажытнасці да сучаснасці. Мае рубрыкі: «Даследаванні. Меркаванні», «Асоба...… More

Магілёўская даўніна 1993


«Магілёўская даўніна» — зборнік гістарычных і краязнаўчых матэрыялаў, які з 1993 г. штогод выдаецца ў Магілёве як аднаўленне «Магілёўскай даўніны» 1898—1903 гг. Матэрыялы ахопліваюць гістарычны перыяд развіцця Магілёўшчыны ад старажытнасці да сучаснасці. Мае рубрыкі: «Даследаванні. Меркаванні», «Асоба...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org