- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга Леаніда Дранько-Майсюка “Акропаль” – гэта паэтычная вандроўка па Еўропе. Творы напісаныя пад уражаннем Грэцыі, Францыі, пад уплывам месцаў, якія бачыў, якія наведваў паэт. Гэта таксама сустрэчы з цікавымі людзьмі, іх гісторыі. У кнізе ўперамешку падаюцца паэзія і проза. Эсэ – аповеды, якія даюць магчымасць вельмі поўна пераказаць думкі, уражанні, досведы, характары людзей, гэта само жыццё. Паэзія – гэта перадусім пачуцці. Засваенне новай творчай прасторы, проза паэтычная стылістыка, культ еўрапейскага мастацтва — асноўныя партрэтныя пункціры кнігі «Акропаль». Новая лірыка Леаніда Дранько-Майсюка ўзнікла дзякуючы спатканню з чаканай пяшчотай і чаканым хараством. (Н.Г.)