en

Акулін Эдуард

Акулін Эдуард

Эдуард Акулін — імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў.

Нарадзіўся Эдуард Акулін у 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Захапленне паэзіяй прыйшло ў школьныя гады. У шостым класе ён напісаў свой першы верш. А літаратурным дэбютам Э. Акуліна трэба лічыць публікацыю 1979 года ў часопісе „Бярозка”, дзе быў надрукаваны ягоны верш „Бесядзь”.

З 1979 па 1984 год Эдуард Акулін — студэнт гісторыка-філалагічнага аддзялення Гомельскага дзяржаўнага універсітэта. З 1984 па 1990 год ён настаўнічаў у Дуброўскай васьмігодцы Рэчыцкага раёна. Адначасова завочна вучыўся ў аспірантуры Інстытута Літаратуры НАН Беларусі. Пасля яе заканчэння ў 1990 годзе пераязджае на сталае месца жыхарства ў Мінск, дзе на працягу адзінаццаці гадоў (1990-2001 г.г.) працаваў загадчыкам філіяла Літаратурнага музея М. Багдановіча „Беларуская хатка”. Цягам 1992 года Э. Акулін з’яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара часопіса „Першацвет”. З 2001 года Э. Акулін пераходзіць на працу загадчыка аддзела паэзіі часопіса „Полымя”.

Уваходзінамі ў літаратуру Э. Акуліна з’яўляецца кніга вершаў „Лес дзённага асвятлення”, што змешчана ў калектыўным зборніку паэзіі „Лагодны промень раніцы” (1988 г.). У 1990 годзе Э. Акулін выдае новы зборнік вершаў пад назвай „Пяшчота ліўня”. Выхад гэтых дзвюх кніг і стаў падставай прыняцця Э. Акуліна ў 1992 годзе у Саюз беларускіх пісьменнікаў, дзе з 2001 па 2007 г.г. узначальваў секцыю паэзіі СБП.

За апошнія гады паэт выдаў кнігу вершаў „Крыло анёла” (1995 г.), паэтычную містэрыю „На Каляды” (1996 г.), дзіцячую кнігу (пераклад з нямецкай мовы) „Маленькае Я — гэта Я” (1996 г.), зборнікі вершаў „Радно” (2000 г.) і „Непрычалены човен” (2005 г.).

Шырокую вядомасць Э. Акуліну прынеслі ягоныя аўтарскія песні. На бардаўскім рахунку Эдуарда Акуліна магнітальбомы „Мая Крывія” (1995 г.) і „Як яна і я” (2000 г.). У 2003 годзе пабачыў свет першы кампакт-дыск Э. Акуліна „На пачатку была Песьня”, а ў 2008 годзе ў серыі „Беларускі музычны архіў” выйшла кружэлка барда „Песні залатой Крывіі”.

Творы Эдуарда Акуліна сёння ўключаны ў многія анталагічныя выданні, пра яго вершы і песні напісана мноства артыкулаў і рэцэнзій у перыёдыцы і энцыклапедычных даведніках. Многія вершы паэта перакладзены на ангельскую, французскую, італьянскую, польскую, балгарскую, славенскую, харвацкую, латышскую, літоўскую, украінскую і рускую мовы. Э. Акулін шмат перакладае з польскай, славенскай і літоўскай моў. У перакладзе з украінскай мовы ён падрыхтаваў да друку аўтарскую Анталогію сучаснай украінскай паэзіі „Украінскі майдан”.

Эдуард Акулін — лаўрэат (другое месца ) Першага беларускага бардаўскага фестывалю (1993 г.), а таксама прэмій часопіса „Маладосць” (1990 г.) і тыднёвіка „Літаратура і Мастацтва” (1996 г.) за лепшыя паэтычныя падборкі.

Акулін Эдуард :: Publications

pdf

Плашчаніца

кніга паэзіі
Акулін Эдуард

Кніга «Плашчаніца» — вынік творчага сумоўя Эдуарда Аку ліна і 12 сербскіх мастакоў, для якіх вершы беларускага паэта сталі крыніцай натхнення для стварэння сваіх твораў. Ідэя праекта належыць сербскаму літаратару і мастаку Міколу Шындзіку. Гэта 13-я кніга ў літаратурна-мастацкай серыі, прэзентацыі якой...… More

pdf

Падзяліцца поўняй

кніга гутарак
Акулін Эдуард

Кніга гутарак «Падзяліцца поўняй» — яскравы доказ таго, што ад біблейскіх часін для чалавека было і застаецца найважнейшым у жыцці, каб з ім акаляючыя яго людзі дзяліліся не толькі хлебам, а і небам......… More

pdf

Не магу жыць без крыл


Акулін Эдуард

Хтосьці шукае у песні сучасныя авангардныя аранжыроўкі або вытанчаныя адценні гуку, а хтосьці не абыходзіць увагай простыя душэўныя шчыраванні, калі самому хочацца ўзяць у рукі гітару ды раздзяліць з аўтарам імгненні светлых пачуццяў. Гаворка, вядома ж, пра бардаўскую песню, у межах якой Эдуард Акулін...… More

pdf

Святая ноч

Выбранае
Акулін Эдуард

Пад вокладкай кнігі «Святая ноч» Эдуард Акулін сабраў свае лепшыя творы, напісаныя цягам трыццаці трох гадоў творчай працы. Тут жа змешчаны паэтычны зборнік «Радно», наклад якога быў знішчаны ў 2000 годзе... Друкуюцца таксама пераклады з украінскай, балгарскай, славенскай, македонскай, літоўскай і польскай...… More

pdf

Мае сны без цябе пустыя...

Песьні
Акулін Эдуард, Яцкоў Мікола

У кнігу ўвайшло шаснаццаць песень кампазітара Міколы Яцкова на вершы паэта Эдуарда Акуліна. Паэзія Э.Акуліна вызначаецца пранікнёным лірызмам, тонкім гукапісам, абвостраным адчуваннем глыбінь чалавечых пачуццяў, у падмурку якіх невычэрпны і рэльефны меладызм. Усё гэта прыцягнула ўвагу М.Яцкова, які ўслухаўся...… More

pdf

Непрычалены човен

Песьні
Акулін Эдуард, Яцкоў Мікола

Паэзія Эдуарда Акуліна вельмі сьпеўная, і кожнае слова вершаваных радкоў гэтага аўтара мае своеасаблівую музычную інтанацыю. Кампазітар Мікола Яцкоў пагартаў старонкі кнігі Э.Акуліна “Непрычалены човен” — і дваццаць вершаў адразу папрасіліся з тых старонак на нотныя аркушы. І ўзляцелі яны лёгкакрыла...… More

pdf

Малітва воч

Вершы, пераклады
Акулін Эдуард

Эдуард Акулін — паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся 7 студзеня 1963 года ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча "Беларуская хатка", намеснікам галоўнага рэдактара...… More

mp4 mp3

Не магу жыць без крыл


Акулін Эдуард

Хтосьці шукае у песні сучасныя авангардныя аранжыроўкі або вытанчаныя адценні гуку, а хтосьці не абыходзіць увагай простыя душэўныя шчыраванні, калі самому хочацца ўзяць у рукі гітару ды раздзяліць з аўтарам імгненні светлых пачуццяў. Гаворка, вядома ж, пра бардаўскую песню, у межах якой Эдуард Акулін...… More

pdf

Вітражы

Вершы
Акулін Эдуард

У новай кнізе вершаў Эдуард Акулін з размаітых шкельцаў вобразаў і метафар стварае шматколерныя вітражы свайго паэтычнага Сусвету, робячы гэта па-майстэрску выкшталцона і нязмушана. Эдуард Акулін — паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі...… More

epub pdf mobi fb2

Непрычалены човен


Акулін Эдуард

“Непрычалены човен”— новая кніга вершаў Эдуарда Акуліна. У ёй аўтар спрабуе знайсьці згублены бераг натхненьня, з болем азіраецца назад, дзе залітае “кінаварнай крывёю” ясьнеецца ў тумане ягонае страчанае паэтычнае “Радно”… Творчасьць Эдуарда Акуліна – гэта лірыка напоўніцу, без аніякіх дадаваньняў....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org