Алег Латышонак: Скажу шчыра, што гэта ўзнагарода нечаканая
2023-01-10 12:53
Анджэй Дуда ўзнагародзіў 14 выбітных асобаў Польшчы Медалём Стагоддзя Аднаўлення Незалежнасці краіны.Сярод адзначаных – і беларуска-польскі гісторык, удзельнік змагання з камуністычным рэжымам у час
„Салідарнасці” Алег Латышонак.
„Я шчыра ўсхваляваны такім знакам пашаны”, – кажа дзеяч:
– Скажу шчыра, што гэта ўзнагарода нечаканая. Я не думаў, што атрымаю яе. Нават думаю, што не заслужыў. Гэта не першы мой ордэн і медаль, але раней меў пачуццё, што неяк заслужыў гэта, а тут мне здаецца таму, што я беларус, стараўся штосьці зрабіць на карысць Польшчы і Беларусі.
Урачыстасць прайшла ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве. Мерапрыемства падтрымалі музычна-літаратурнымі выступам.
Беларускае Радыё Рацыя