Алена Говар: шукай сябе і мадэрнізуйся — з такой ідэяй жыву і ёй кіруюся
2024-07-13 13:04
У эфіры Еўрарадыё — доктарка філасофіі, этнагісторык, супрацоўніца Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта Алена Говар.
Архівы — гэта велізарны пласт сацыяльнай гісторыі нашага народа, гісторыі, якая тычыцца кожнага чалавека. Да ўсведамлення сябе неабходна ісці праз усведамленне сваёй сям’і, свайго роду, сваёй вёскі ці мястэчка, а не праз нейкія вялікія грунвальдскія бітвы. Гісторыя вельмі важная, мова — вельмі важная, але яны павінны быць часткай цябе, гэта не мусіць быць штучна пасаджанае ў нас, як абстрактная частка дзяржавы. Каб знайсці гэтую сваю частку, нам неабходна зазірнуць у гісторыю свайго роду з дапамогай пакуль яшчэ закрытых ад нас архіваў, перакананая Алена Говар.
Пра тое, ці падобныя лёсы беларусаў і аўстралійскіх абарыгенаў, ці з'яўляецца беларуская мова абавязковым элементам для фармавання нашай нацыі, ці ёсць беларусы як нацыя і пры чым тут праблема адкрытых архіваў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Говар.