Алесь Бяляцкі: “Прашу праявіць сацыяльную салідарнасць!”
2020-04-30 22:02
У стасунку з пандэміяй каранавірусу старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі выступіў з відэазваротам, у якім заклікае праявіць сацыяльную салідарнасць, падумаць пра сваё здароўе, пра здароўе родных і знаёмых, асабліва старэйшага ўзросту і менш кантактаваць паміж сабой, асабліва пад час доўгіх выходных.
“Давайце думаць пра сябе самі, улічваючы, што ўрад прыняў іншае палітычнае рашэнне. Яны робяць выгляд, што нічога не адбываецца, ладзяць суботнікі, збіраюцца праводзіць парад на 9 мая, – кажа праваабаронца. – Такія зараз часы, што мы павінны неяк перажыць цяжкі перыяд з разуменнем усёй небяспекі гэтай пошасці, якая ёсць у Беларусі”.
ПЦ "Вясна"