Алесь Рамановіч: Патрэбна добрае назіранне   
            
                2020-08-02 13:58
            
            
                            
                        
                
„Нягледзячы на абмежаванасць у правах незалежных назіральнікаў, але гэтую магчымасць кантролю за хадой галасавання неабходна выкарыстаць максімальна”, – упэўнены сябра „Руху „За Свабоду” з Пінску, праваабаронца Алесь Рамановіч.
Грамадскі дзеяч кажа, што альтэрнатыўным кандыдатам трэба будзе прывесці грамадству канкрэтныя факты, а не агульныя словы пра фальсіфікацыі: 
– Зрабіць добрае назіранне, каб пасля гэтых так званых выбараў, гэтых фальсіфікацый можна было апераваць нейкімі доказамі. Вось на ўчастках лічба адрозніваецца, галасавала столькі, а вынікі такія. Прывесці факты, каб было з чым звяртацца да народа, бо так наўпрост не скажаш, што нас падманулі і давайце выйдзем. Патрэбныя лічбы і доказы.
Нагадаем, што напрыканцы ліпеня, у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй Цэнтральная выбарчая камісія прыняла рашэнне абмежаваць колькасць назіральнікаў – не больш 3-х на ўчастку. 
Беларускае Радыё Рацыя