Альгерд Бахарэвіч: Працую над берлінскім раманам, але справа пасоўваецца павольна
2026-02-09 17:43
Праца над новымі творамі, перакладамі, вандроўкі ды прэзентацыі. Усё гэта тое, чым жыве ў эміграцыі беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч, які знаходзіцца ў Нямеччыне.
— Сёння я спрабую далей пісаць свой берлінскі раман, але часу для гэтага застаецца не так шмат, таму што як летась і пазалетась я маю вельмі шмат выступаў, вельмі шмат імпрэзаў у розных гарадах і на розных сцэнах. Таму праца над раманам пасоўваецца павольна.
З апошняга —
Альгерд Бахарэвіч удзельнічаў у фестывалі
Poetica у Кёльне ў Нямеччыне. «Імпрэза была прысвечаная тром аўтарам — разам са мной для кёльнскай публікі чыталі і размаўлялі брытанская паэтка
Джоэл Максуіні і егіпецкі пісьменьнік
Хайсам Эль-Вардані,» — піша аўтар у сацыяльных сетках.
Цалкам матэрыял — у далучаным гукавым файле!
Беларускае Радыё Рацыя