“Алкаголікі і наркаманы”: чым жыве багемная тусоўка на Акрэсціна?
2020-09-28 22:53
Пратэсты ў Беларусі цягнуцца ўжо 50 дзён. І штодня з’яўляюцца ўсё новыя і новыя паведамленні пра затрыманні.
Затрымліваюць удзельнікаў акцый пратэсту і выпадковых мінакоў, журналістаў, што на тых акцыях працуюць, і музыкаў, якія граюць “дваровыя канцэрты” падчас вечаровых сустрэч суседзяў ля сваіх дамоў. Карацей, мы жывём у часы, калі ў аўтазаку, а потым у ізалятары можа апынуцца практычна любы чалавек.
Пры якіх акалічнасцях і за што былі затрыманыя музыкант Ангус і фатограф Васюковіч? Каго больш у ізалятары: так званых ці сапраўдных “наркаманаў і алкаголікаў”? Як да “палітычных” ставяцца супрацоўнікі ізалятараў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць фронтмен гурта “Тарнада” Ангус і фатограф Аляксандр Васюковіч.