Аляксандр Аўдзевіч пра аднаўленне «Інклюзіўнага барыста» у Польшчы
2023-03-13 11:54
„Госць Рацыі” актывіст у галіне абароны правоў інвалідаў Аляксандр Аўдзевіч.
Адным з яго апошніх праектаў у Беларусі былі кавярні „Інклюзіўны барыста”, у якіх працавалі людзі з абмежаванымі магчымасцямі. З-за ціску з боку сілавікоў ён з’ехаў з Беларусі, а цяпер аднаўляе „Інклюзіўнага барыста” у Польшчы. З актывістам пагутарыла Алеся Вербаловіч.
РР: Давайце нагадаем, дзе вы зараз і ў якіх абставінах з’ехалі з Беларусі.
– У Варшаве зараз. З’ехаў у жніўні 2020 года.
РР: Цяпер прает „Інклюзіўны барыста” пачаўся ў Варшаве. Распавядзіце пра яго.
– Планую ствараць кавярню, якая будзе збіраць няпоўнаспраўных людзей. Нам цікава рабіць гэта для людзей з Беларусі, Украіны, нават з Расеі, з нейкай інваліднасцю. Ім трэба неяк выжываць, прыстасоўвацца і працаўладкоўвацца. Праца барыста цікавая, яна запатрабаваная. Вельмі лёгка зрабіць старт, бо не трэба вельмі добра ведаць мову, каб працаваць барыста. Вось у такім накірунку мы і працуем. Спачатку ствараем нейкае кам’юніці, нетворкінгі, распавядаем пра каву, пра наш праект на публічных івентах. Робім там, дзе таксама працуюць людзі з рознымі няпоўнаспраўнасцямі. Таксама, як і ў Беларусі пачыналася, але можа не так гучна, не так шмат людзей удзельнічае. Становіцца ўсё лепей, шмат хто падтрымлівае, больш нейкіх донарскіх арганізацый з’яўляецца, каму гэта цікава.
РР: Ці ёсць ужо нейкае месца, куды можна прыйсці, такая інклюзіў-кавярня?
– Гэта хаб, але пакуль мы толькі тры-чатыры дні на тыдзень робім. Хаб мае шмат сваіх івентаў, таму пакуль мы праводзім шкаленні. Мы на гэтым зусім не зарабляем, таму гэта больш як маркетынгавая такая наша праца. Заўважылі, што шмат каму становіцца цікава. Нават хаб прапаноўвае кожны дзень праводзіць. Усё да гэтага ідзе. Наша мара арганізаваць кава-фестываль для людзей з няпаўнапраўнасцямі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле. Як зазначыў Аляксандр, у яго выпадку адмовіцца ад уласнай ініцыятывы значыла даць ёй магчымасць існаваць далей. Цяпер кавярні працуюць пад кіраўніцтвам кампаніі А1, у іх па-ранейшаму ўладкаваны людзі з інваліднасцю.
Беларускае Радыё Рацыя