Андрэй Хадановіч. Паэзія вайны: як вершам перамагчы вайну і дыктатуру
2022-12-14 19:00
Медаль Падзякі Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці ў Гданьску атрымаў надоечы беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Уганаравалі яго разам з трыма ўкраінцамі, двух з якіх — Багдана Асадчука і Барыса Лявіцкага — уганаравалі пасмяротна.Што гэта за ўзнагарода і чым яе заслужыў беларускі паэт? Ці здольныя паразумецца на фоне вайны і пагроз з боку Беларусі беларускія і ўкраінскія літаратары? Што адбываецца з беларускай літаратурай і чым быў адметны беларускі літаратурны 2022 год? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з паэтам, перакладчыкам, бардам
Андрэем Хадановічам.