Андрэй Хадановіч пра Станіслава Лема
2020-09-23 20:35
2021 абвешчаны ў Польшчы Годам Станіслава Лема. Нагодай сталі 100-ыя ўгодкі з дня нараджэння пісьменніка.
Падчас менскай сустрэчы ў межах анлайн-цыклу „Санаторый пад клепсідрай” пералічылі наватарскія знаходкі Лема, якія суправаджаюць сучаснае жыццё.
Кажа паэт-перакладчык Андрэй Хадановіч:
– Лем, як і адзін з яго настаўнікаў Жуль Верн, з непазбежнасцю прадказвае вялікую колькасць сучасных тэхналагічных адкрыццяў, што праўда называючы іх сваімі неалагізмамі.Да 100-годдзя з дня нараджэння Лема таксама запрацаваў адмысловы сайт:
roklema.pl.
Беларускае Радыё Рацыя