- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лічэбнікі (Numerals) адказваюць на пытанне «колькі?». Яны перадаюць колькасць, напрыклад: thirteen desks, three boys, eight giraffes. Дзеяслоў «can» выкарыстоўваецца для таго, каб: – сказаць пра тое, што мы ўмеем што-небудзь рабіць: I can read. He can sing. We can dance; – сказаць пра тое, што мы не ўмеем чаго-небудзь рабіць: Bill can’t swim. She can’t run; – запытаць у іншага чалавека пра тое, што хто-небудзь умее рабіць: Can you play tennis? Can she skate? Can it swim? Дзеяслоў «can» выкарыстоўваецца таксама для выказвання просьбы ці дазволу, напрыклад: Can I go out? – Yes, you can.