en

Анішэўская Алена

Анішэўская Алена

Алена Анішэўская, з белавежскага роду Казакоў, народжаная ў 1927 г. (4 траўня) у Белавежы. З самага дзяцінства размаўляе на роднай беларускай мове. Алена Анішэўская вядомая ня толькі сваёй паэзіяй, прозай, перакладамі але і актыўнай грамадзкай дзейнасьцю, якая часта адлюстроўваецца ў яе творчасьці.

«Азіраючыся назад, на сваё жыццё, я бачу, што лёс падарыў мне шмат цікавых і вартасных падзей, якія ўспрымаю як кампенсацыю за іншыя ягоныя фрагменты, што былі часам і не пад сілу. Самым жа вартасным, важным у жыцці я лічу знаёмства і духоўнае збліжэнне з цікавымі, ідэйнымі людзьмі, натхнёнымі творцамі.

Ваенны Беласток 1943 года. Я аказалася тут разам з маці і радзінаю, вывезенай сюды пасля расстрэлу нашага бацькі ў Белавежы 1941 г.

У Белавежу мы вярнуліся напрыканцы жніўня 1944 года. Праз два гады, у жніўні ’46 года, я накіравалася ў Беласток, на працу і вучобу.»

З 1953 г. жыла ў Варшаве. Не называе сябе „літаратарам”, хутчэй — „грамадскім дзеячам”. Выдала зборнік „Смак жыцця”(1988 г.). Новая кніжка „Шчадруха”, у якую ўвайшоў выбар яе апавяданняў, эсэ, успамінаў і вершаў, як сама сказала, гэта хутчэй помнік яе родным Падалянам і падалянцам.

Памерла Алена Анішэўская 17 студзеня 2013 году ў Варшаве.

Анішэўская Алена :: Publications

Шчадруха


Анішэўская Алена

Алена Анішэўская нарадзілася 4 траўня 1927 года, з белавежскага роду Казакоў. Празаік, паэтэса, перакладчыца. Піша на беларускай і польскай мовах. Закончыла аддзяленне рускай філалогіі Педагагічнай шволы ў Варшаве. З 1954 года жыве ў Варшаве. Аўтарка кнігі вершаў і апавяданняў “Смак жыцця” (Беласток...… More

pdf html

Смак жыцця

Вершы, апавяданні
Анішэўская Алена

Tempus fugit ... czas ucieka, tempus edax rerum ... czas — pożeracz rzeczy — tak pisał Owidiusz w swych Metamorfozach. Pozostaje jednak pamięć, jej postoje, wydające sygnały, impulsy i podniety, które są tym silniejsze, im większe było zakorzenienie w określonej kulturze, w „ziemi rodzinnej”, „ojczystej...… More

html pdf

Пакаленне вайны

Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны ў перыяд вайны і акупацыі (1939-1944)

Пакаленне вайны – трэцяя кніга тэтралогііі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”. Кніга ахоплівае перыяд вайны і акупацыі – 1939-1944 гады. Так, як і папярэднія часткі тэтралогіі, яна базуецца на ўспамінах сведкаў мінулых гадоў і мінулых здарэнняў. Людзі, чыя памяць захавана на старонках кнігі, у...… More

pdf

Тэрмапілы 06

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

* Piłat Walenty, Działalność kulturalno-oświatowa we wsiach polsko-białoruskich Wileńszczyzny w dwudziestoleciu międzywojennym * Андрасюк Мiхась, Кiно “ Iлюзiя” * Анішэўская Алена, “Трымаючы ў руках паходню” * Вярцінскі Анатоль, З кнігі “Асобныя радкі” * Дубянецкая Галіна, Хмель....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org