Анхела Эспіноса: Лукашэнку на Захадзе падтрымліваюць толькі зусім маргінальныя галасы
2020-09-05 15:31
Падтрымка беларусаў, якія сёння змагаюцца за сваю свабоду, сярод жыхароў Заходняй Еўропы амаль абсалютная.
Людзі розных нацыянальнасцяў, палітычных поглядаў і сацыяльных класаў усведамляюць, што аўтарытарны рэжым істотна запавольвае развіццё краіны, жыхары якой сапраўдныя еўрапейцы нягледзячы на тое, што спрабуе гаварыць дыктатар.
Галасы за Лукашэнку падаюць толькі асобныя радыкалы, якія, як правіла, падтрымліваюць Расею і яе экспансію, — кажа супрацоўніца праекту VoiceofBelarus Анхела Эспіноса.
– Ёсць нейкія галасы на Твітары. І нават у Еўрапарламенце адзін чалавек выказаўся. Але гэта людзі перадусім з экстрэмальна левых партый, якія чамусьці ў ну вельмі любяць Пуціна і па асацыяцыі любяць Лукашэнку. Гэта маргінальныя галасы. Гэта ніяк не большасць. Надоечы я атрымлівала столькі паведамлення, каментароў. Дзякуюць мне за тое, што я асвятляю гэтую сітуацыю.
Анхела Эспіноса кажа, што была прыемна здзіўленая, што Беларусь і яе народ у змаганні за свабоду падтрымалі нават у Лацінскай Амерыцы, дзе традыцыйна моцныя пазіцыі маюць радыкальныя левыя партыі, што часта падтрымліваюць розныя дыктатуры.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя