- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Арганізатары канферэнцыі “Мінскі дыялог” апублікавалі працоўны дакумент, прымеркаваны да Рыжскага саміту Усходняга партнёрства, які адбудзецца 21–22 траўня 2015 года. Гэты працоўны дакумент – вынік інтэнсіўных дыскусій экспертаў з Еўрапейскага Саюза, Расіі і краін Усходняга партнёрства ў Мінску і далейшых супольных намаганняў. Дакумент пачынаецца з аналізу прычын рэгіянальнай няроўнасці ў агульным суседстве Еўрапейскага Саюза і Расіі, абмяркоўваюцца прычыны, чаму сувязь паміж асноўнымі рэгіянальнымі суб'ектамі не атрымалася, а таксама патрэба ў новых каналах камунікацыі ў рэгіёне, у тым ліку павелічэнне кантактаў на мікраўзроўні і ў экспертнай супольнасці.