- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На працягу больш як сарака гадоў кніга Ганны Краль «Апярэдзіць Госпада Бога» застаецца класікай польскага рэпартажу і адной з самых узрушальных аповесцяў пра паўстанне ў Варшаўскім гета ў красавіку 1943 года і лёсы польскіх габрэяў, якія стварыла літаратура XX стагоддзя. Гэта кніга, якая ўзнікла з размоў з Маркам Эдэльманам, лекарам, адным з кіраўнікоў паўстання падчас вайны. Марк Эдэльман распавядае пра вайну і пра медыцыну. Пра тое, што такое годная смерць і годнае жыццё. Гэта таксама гісторыя пра людзей, якія яго атачалі — пра паўстанцаў, манашак, былых акоўцаў, жанчын, якіх ён кахаў, пра пацыентаў і пра дактароў.