- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі ўспамінаю тую неспадзяваную і нечакана цікавую сустрэчу, дык перш-наперш чамусьці згадваецца славуты пушкінскі радок: “Невольно к этим грустным берегам меня влечет неведомая сила...” Так ужо сталася, што і Пушкін, нароўні з Купалам, Коласам ды Багдановічам, жыве ў маім сэрцы, і пры нагодзе ягонае слова таксама ўсплывае з прадоння памяці і трывожыць душу… Быў я тады дома, у роднай вёсцы, у запаветным куточку роднае зямлі, дзе нарадзіўся, убачыў свет і спакваля спазнаваў яго, усё шырэй вокам і ўяўленнем рассоўваючы ягоныя далягляды. Не скажу, што за свае сем дзясяткаў гадоў часта апынаўся я далёка ад, зноў жа па-пушкінску, “отеческих пределов”, хоць сям-там, як кажуць, пабываў і сёе-тое пабачыў. (фрагмент)