- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нумары сабраныя найлепшыя тэксты на тэму Сярэдневечча і раньняга Новага часу найвыбітнейшых прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі 1920-х гг. Усяго ў нумары прэзэнтаваныя 35 прац як старэйшых на той час навукоўцаў (Уладзімер Пічэта, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Антон Ясінскі, Зьміцер Даўгяла, Мацьвей Любаўскі, Аляксандар Савіч і інш.), так і прадстаўнікоў новай генэрацыі (Віталь Вольскі, Аксіньня Таўсталес, Андрэй Бурдзейка, Цярэнці Сцяпанаў, Тодар Забела ды інш.). Паводле дасьледчыка гісторыі айчыннай гістарычнай навукі Ігара Шаўчука, вялікая колькасьць школьных настаўнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў ды проста грамадзянаў, якія цікавяцца айчыннай гісторыяй і ня маюць магчымасьці сыстэматычна працаваць у менскіх бібліятэчных сховішчах, толькі пасьля выхаду гэтай публікацыі змаглі рэальна дакрануцца да здабыткаў беларускай гістарыяграфіі пэрыяду станаўленьня нацыянальнай дзяржаўнасьці на савецкай аснове.