- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты нумар складаецца з 4-х тэкстаў. Артыкул Рашэда Чоўдхуры з параўнаньнем творчасьці нобэлеўскіх ляўрэатаў па літаратуры 1912 і 2015 гадоў Рабіндраната Тагора і Сьвятланы Алексіевічбыў напісаны неўзабаве пасьля прысуджэньня Сьвятлане Алексіевіч нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Зьміцер Крывашэй дасьледуе, як палітычныя падзеі ў 1995—2010 г. у Беларусі знаходзілі адлюстраваньне ў музычнай творчасьці. Гісторык зь Літвы Раймонда Рагаўскене разбурае створаныя нядобрасумленнымі аўтарамі ў другой палове XIX ст. стэрэатыпы пра надзвычайную распусту прадстаўніц жаночай лініі роду Радзівілаў, якая нібыта матэрыялізавалася ў перанесеных імі вэнэрычных хваробах і спрычыняліся да іх заўчаснай сьмерці. Нумар завяршаецца артыкулам літоўскіх гісторыкаў Антанаса Шанавічуса і Вайнюса Смальскіса пра адміністрацыйныя рэформы на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага пад уладай Расійскай імпэрыі ў канцы XVIII — пачатку ХІХ стст.