- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта ўжо другі тэматычны выпуск "ARCHE", прысьвечаны Аўстрыі. Таму гэтым разам укладальнікі задалі іншую рамку для адбору аўтараў і тэкстаў. За парай дробных выняткаў, у выпуск трапілі толькі сьвежыя тэксты, напісаныя цягам апошніх 10-15 гадоў, і толькі ў Аўстрыі. Гэта надзвычайна насычаны жанрава і тэматычны выпуск: тут прадстаўлены і найлепшыя ўзоры сучаснай аўстрыйскай драматургіі (Томас Бэрнгард, "Плошча герояў"), прозы (Марлена Штрэрувіц, "Маякоўскірынг", Клемэнс Ё. Зэтц, "Каханьне ў часе Мальштэцкага дзіцяці", Катарына Рызэ ("Вільма выдае замуж сваю ўнучку"), і вершаў у прозе. У выпуску таксама друкуюцца глыбокія рэфлексіі на тэму аўстрыйскай нацыянальнай ідэнтычнасьці, дэмаграфічнага становішча і гісторыі аўстрыйскай літаратуры.