- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Архіўная кніга”, створаная Лявонам Юрэвічам, складаецца як-бы з трох частак: адна -- гэта малаведамыя старонкі жыцьця пісьменьніка, раскрытыя аўтарам артыкулаў пра Ўладзімера Дудзіцкага, Хведара Ільляшэвіча, Уладзімера Клішэвіча, Уладзімера Сядуру-Глыбіннага, Міколу Вярбу, Юрку Віцьбіча на багатым архіўным матар’яле: афіцыйных дакумэнтах, манускрыптах -- пэрсанальных нататках, успамінах, ліставаньні, дзе найбольш поўна адлюстраваліся падзеі часу, складаныя ўзаемаадносіны людзей, назіраньні й разважаньні пісьменьніка. Другая частка -- гэта творы ці ўрыўкі твораў пісьменьніка, большасьць дасюль няведамыя -- з манускрыптаў, альбо і друкаваныя ды не заўважаныя чытачамі і крытыкай. Кожны разьдзел „Архіўнай кнігі” завяршаецца найбольш дакладнай і поўнай, на сёньня, бібліяграфіяй твораў пісьменьніка. Пра вартасьць і значнасьць мастацка-літаратурных твораў, напэўна, скажуць сваё слова крытыкі, дасьледнікі пісьменьніцкае спадчыны. У гэтым кароценькім уступным слове я выказваюся не пра літаратурныя якасьці апублікаваных твораў, а пра грамадска-культуралягічны асьпект дзейнасьці пісьменьнікаў (са значнай дозай асабістых меркаваньняў). З названых у „Архіўнай кнізе” мастакоў я быў добра знаёмы з Юркам Віцьбічам ды ўсёй ягонай сям’ёй. Ведаў Уладзімера Сядуру і Міколу Сільвановіча, супрацоўнічаў зь імі.