- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На 17 лiпеня 1992 года наша армiя мела 3457 танкаў , 3824 баявыя бранiраваныя машыны, 1562 артылерыйскiя сiстэмы, 390 баявых самалетаў, 79 ударных верталетаў. У адпаведнасцi з Дагаворам аб звычайных узброеных сiлах у Еўропе i прынятымi ў яго развіцце правапераемнiкамi СССР 15 мая 1992 г. ў Ташкенце "Пагадненнем аб прынцыпах i парадку выканання Дагавора аб звычайных узброеных сiлах у Еўропе", "Пратаколам аб максiмальных узро ўнях для наяўнасцi звычайных узбраенняў i тэхнiкi. Азербайджанскай Рэспублiкi, Рэспублiкi Арменiя, Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Казахстан, Рэспублiкi Малдова, Расiйскай Федэрацыi, Украiны i Рэспублiкi Грузiя ў сувязi з Дагаворам аб звычайных узброеных сiлах у Еўропе", мы згадзiлiся мець 1800 танкаў, 2600 баявых бранiраваных машын, 1615 артылерыйскiх сiстэм, 260 баявых самалетаў, 80 ударных варталетаў.