Артур Камароўскі: TAUBIN не стаіць на месцы
            
                2025-02-01 16:55
            
             
                            
                        
                
У анлайн працягвае сваю працу партал сучаснай беларускай паэзіі пад назвай TAUBIN. 
Гэта публікацыі, творы сучасных аўтараў і аўтарак, інтэрв’ю, пераклады, крытыка ды так далей, – распавёў рэдактар анлайн-часопіса Артур Камароўскі:
– Мы зараз пачынаем актыўна ўваходзіць у працоўны працэс. Пакуль што працэс ідзе марудна, але мы стараемся. У нас у новым годзе з’явілася ўжо некалькі публікацый. Напрыклад, гэта пераклады 
Андрэя Хадановіча, пераклады літоўскага паэта 
Гінтараса Граяўскаса, а таксама вельмі файная падборка перакладаў вершаў польска-перуанскай паэткі 
Алалі Малага, якія зрабіла 
Дар’я Бялькевіч.
Партал TAUBIN імкнецца спрыяць развіццю і пашырэнню беларускай паэзіі і беларускага літаратурнага працэсу. Ён дае аўтарам і аўтаркам прастору для выказвання.
Цалкам матэрыял - у далучаным аўдыёфайле!
Беларускае Радыё Рацыя