- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Антон Уладзімеравіч Астаповіч (нар. 23 кастрычніка 1964, Асіповічы) — беларускі гісторык-этноляг і культуроляг. Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (2007).
Скончыў Менскую мэдычную вучэльню (1984, з чырвоным дыплёмам), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту: малодшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле фондаў, загаднікам сэктару Цэнтральнай Беларусі ў экспазыцыйным аддзеле, намесьнікам дырэктара. Выкладаў ва Ўнівэрсытэце культуры.
У 1981 г. скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. У 1988 – 1991 вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 1992 годзе абараніў дысертацыю(навуковы кіраўнік – акадэмік НАН Беларусі М.П. Касцюк).
Крыніца: be-tarask.wikipedia.org
Гісторыя польскіх габрэяў - гэта таксама гісторыя габрэйскага насельніцтва сённяшніх Беларусі, Украіны і Літвы. Калі ў 2009 годзе мы пачалі насычаць партал “Віртуальны Штэтл” (“Wirtualny Sztetl”, http://www.sztetl.org.р1) апісаннямі даўнейшых габрэйскіх мястэчак на тэрыторыі крэсаў колішняй Рэчы Паспалітай... Болей »
Артыкулы навукоўцаў прысвечаны розным аспектам захавання беларускага драўлянага дойлідства, у прыватнасці» рэстаўрацыі i рэгенерацыі грамадскіх i культавых збудаванняў, двароў, сядзіб, праблемам пашырэння Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры i побыту.... Болей »
Гэты зборнік — працяг перыядычных выданняў навуковых прац супрацоўнікаў музея i даследаванняў працаўнікоў іншых навуковых устаноў Беларусі. Зборнік прысвечаны праблемам музеяў - скансэнаў. Аўтары звяртаюцца да невядомых першакрыніц, распрацоўваюць актуальныя праблемы захавання помнікаў драўлянага дойлідства... Болей »
Антон Астаповіч – старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў. Ён змагаецца за захаванне кожнага гістарычнага аб’екту: касцёлаў, цэркваў, старадаўніх дамоў, гістарычныя планіровак вуліцаў у гарадах і вёсках Беларусі. Цяпер ён вядзе сапраўдную вайну, каб захаваць гістарычны цэнтр Менску:... Болей »