- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку. Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі... Болей »
Барыс Пятровіч (cапраўднае імя Барыс Сачанка) прыйшоў у гэты сьвет 17 ліпеня 1959 году. Памёр увечары 1 верасьня 1970-га, каб ранкам наступнага дня зноў нарадзіцца і жыць... У кастрычніку 2002 году сышоў з часопісу "Полымя", каб налета ў верасьні заснаваць часопіс "Дзеяслоў" і жыць вольна... У перапынках... Болей »
Прозьвішча Сыс нярэдка сустракаецца ва ўсясьветнай літаратуры. Вядомыя чэскі паэт Карал Сыс, расейская пісьменьніца Юлія Сыс, украінская паэтка Ала Сыс. А ў гісторыі беларускай літаратуры назаўсёды засталося імя выдатнага паэта Анатоля Сыса, які ў 2005 годзе адышоў у лепшы сьвет. Ягоны літаратурны раўналетак... Болей »
Нарадзіўся С. Яновіч у сям’і шаўца, Канстанціна Яновіча, які меў таксама трохгектарную гаспадарку. У школе спрабаваў пісаць вершы па-польску і па-руску. У 1950 г. адправіўся з Крыпак у „вялікі горад Беласток”, дзе скончыў электратэхпікум (1955) і затым (завочна) аддзяленне беларускай філалогіі Настаўніцкага... Болей »
Данута Бічэль - нарадзілася 03.12.1937 (па іншай версіі 01.01.1938) у вёсцы Біскупцы Лідзкага павета Наваградзкага ваяводзтва (цяпер Лідзкі раён Гарадзенскай вобласці), паэтка, грамадзкая дзяячка. Скончыла пэдагагічную вучэльню ў Наваградку, у 1962 скончыла аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры гісторыка-філялягічна... Болей »
Эдуард Акулін — імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў. Нарадзіўся Эдуард Акулін у 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Захапленне... Болей »
Раіса Андрэеўна Баравікова - адна з самых яркіх прадстаўніц беларускай паэзіі. Яе вершы - гэта канкрэтная жыццёвая споведзь, адлюстраванне тых падзей і момантаў, якія прайшлі праз сэрца. На працягу ўсёй сваёй творчасці Р. Баравікова сцвярджае, што самае цудоўнае пачуццё, якім чалавек выпрабоўваецца на... Болей »
Дарослых і малых сяброў разважлівага медзведзяня чакае аўтарскі пераклад твору Алана Мілна. Перакладчык Воранаў Віталь чытае частку, у якой Пых ідзе ў госьці і захрасае ў дзірцы.... Болей »
Віка Трэнас, сапр.: Вікторыя Ляўкоўская (нар. 1984, Мінск), беларуская паэтка, літаратурны крытык. Піша на беларускай і рускай мовах. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім калегіуме. Працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Літаратурны аглядальніка... Болей »
Юры Гумянюк - нарадзіўся ў 1969; беларускі паэт, празаік. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, аддзяленьне паляністыкі. Сябра Таварыства Вольных Літаратараў, Саюза беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг паэзіі: «Водар цела» (Полацак, 1992), «Твар Тутанхамона» (Полацак, 1994)... Болей »