en

Аўсяннікава Тамара

Аўсяннікава Тамара

Аўсяннікава Тамара Пятроўна (дзявочае прозвішча Краўчанка), нарадзілася 24 мая 1949 года ў вёсцы Сяўкі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Вучылася ў Сяўкоўскай васьмігадовай школе і Малажынскай сярэдняй школе. У 1971 годзе скончыла БДУ імя Леніна філалагічны факультэт. Працавала на Віцебшчыне настаўніцай рускай мовы і літаратуры. У 1972 годзе выйшла замуж. З 1973 года жыве і працуе ў горадзе Магілёве. Мае дзве дачкі і чацвёра ўнукаў.

Накірункі творчай дзейнасці - паэзія, проза, публіцыстыка і літаратуразнаўства. Выдадзены кнігі паэзіі “Ноты сэрца” і “Лістапад гадоў”, прозы - “Любачка”. Артыкулы па творчасці Яўгеніі Янішчыц і Ніла Гілевіча друкаваліся ў рэспубліканскіх і абласных перыядычных выданнях.

Разам з кандыдатам філалагічных навук Святланай Калядка з’яўляецца ўкладальнікам чатырохтомнага выдання: «Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі». Ужо выйшла тры тамы. Рыхтуецца да выдання чацвёрты том.

Аўсяннікава Тамара :: Publications

pdf

Дзве постаці

Ніл Гілевіч, Яўгенія Янішчыц
Аўсяннікава Тамара

У кнігу ўвайшлі артыкулы розных гадоў аб творчасці Ніла Гілевіча і Яўгеніі Янішчыц, кожны з якіх прасякнуты павагай і любоўю да паэтаў, імкненнем спасцігнуць іх лёс і творчы шлях. У выданне ўключаны вершы-прысвячэнні, дзённікавыя запісы з Нілам Гілевічам, успаміны пра Яўгенію Янішчыц і яе радаводы....… More

pdf

Сумоўе: дзённік

Вершы
Аўсяннікава Тамара

У кнігу ўвайшлі дзённікавыя запісы вандроўкі ў Швецыю (16.10.2019 – 16.11.2019) і вершы, напісаныя ў Балтыйскім Цэнтры пісьменнікаў і перакладчыкаў....… More

pdf

Між іншым...

Вершы
Аўсяннікава Тамара

У кнігу ўвашлі вершы розных гадоў. Яны аб’яднаны ў тры раздзелы: “Крохкі пласт жыцця”, “Ціхая далеч душы”, “Пад другім вуглом”....… More

pdf

Скрыжалі

Вершы
Аўсяннікава Тамара

Кніга выбраных вершаў Тамары Аўсяннікавай складаецца з трох раздзелаў: «Родныя воб разы», «У квецені вясны», «Зямное кола». Аўтар узнаўляе ў памяці дарагія сэрцу імёны і воб разы, па-філасофску асэнсоўвае зямное жыццё....… More

pdf

Стромкая галінка

Вершы
Аўсяннікава Тамара

У кнігу ўвайшлі вершы лірычныя, філасофскага зместу, з адценнем іроніі. Аўтара хвалююць сны і ява. Яна зберагае ў памяці дарагія сэрцу імёны, звяртаецца да такіх фальклорных жанраў, як замова і галашэнне....… More

pdf

Любачка

замалёўкі
Аўсяннікава Тамара

У кнігу ўвайшлі замалёўкі з жыцця вясковай дзяўчынкі. Яны выклікаюць усмешку, пачуццё светлага суму і спагады да лёсу Любачкі, знаёмяць нас з побытам беларускай вёскі і духоўнымі памкненнямі галоўнай гераіні....… More

pdf

Лістапад гадоў

Вершы
Аўсяннікава Тамара

Другая кніга Тамары Аўсяннікавай – роздум над імгненнасцю жыцця, яго стасункамі і над тым, што дорага і хвалюе....… More

pdf

Ноты сэрца

Вершы, мініяцюры
Аўсяннікава Тамара

Першая кнiга Тамары Аўсяннікавай - гэта шчымлівыя ноты адзінокага сэрца, філасофскае адчуванне кругавароту і бясконцасці жыцця, глыбокі лірызм і далікатны гумар, горкая іронія і фальклорныя матывы....… More

pdf

Літаратурная Беларусь 1 (173) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

На сустрэчы з чытачамі, якая праходзіла ў мінскім Доме літаратараў, Васіль Быкаў атрымаў стандартнае пытанне: «Хто з сучасных пісьменнікаў вам блізкі?». Зазвычай у адказе пісьменнік пералічвае сяброў і раўналеткаў, з якімі разам прыходзіў у літаратуру і поруч ідзе па жыцці. Быкаў зрабіў інакш, сказаўшы...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 5 (165) 2020

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Час выкрасліў з памяці асобныя дэталі, дакладную паслядоўнасць падзей, але агульны малюнак тых дзён, настрой добра памятаю. ...30 красавіка 1945 года мне, камандзіру ўзвода 113-га асобнага ордэнаў Багдана Хмяльніцкага i Чырвонай Зоркі інжынерна-сапёрнага батальёна, было загадана правесці інжынерную разведку...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org