be
Аўгустоўскі канал = Augustow Channel = Kanał Augustowski

Аўгустоўскі канал = Augustow Channel = Kanał Augustowski

Ад Віслы да Нёмана = From Visla to Neman = Od Wisły do Niemna

Аўгустоўскі канал — штучны водны шлях, створаны ў XIX стагоддзі, які злучыў Нёман з басейнам Віслы. Яго даўжыня складае 101,2 кіламетра. 18 штучных збудаванняў — шлюзаў — дазволілі падымаць і апускаць судны на розныя ўзроўні воднай паверхні. Сёння канал размешчаны на тэрыторыі дзвюх дзяржаў — Рэспублікі Полылча (каля 80 кіламетраў, 15 шлюзаў) і Рэспублікі Беларусь (21,2 кіламетра, 3 шлюзы). У межах Беларусі Аўгустоўскі канал злучае асобным рэчышчам раку Чорная Ганча з Нёманам і часткова выкарыстоўвае рэчышча Чорнай Ганчы. У дагістарычныя часы гэта тэрыторыя практычна не асвойвалася чалавекам, толькі ў раёне возера Шлямы і каля сутокі рэк Чорная Ганча і Марыха знойдзены сляды неалітычнага чалавека. У першыя стагоддзі нашай эры гэту тэрыторыю асвоілі балты — племя яцвягаў. Толькі ў XIII стагоддзі тут амаль адначасова з’явіліся ўсходнія і заходнія славяне — крывічы і мазуры. Яцвягі былі канчаткова разгромлены ў вусці Чорнай Ганчы, і пасля гэтага на тэрыторыі ніжняга цячэння Чорнай Ганчы рассяліліся продкі беларусаў. Непадалёк, прыкладна па ручаі Ігорка і рацэ Белая Ганча, зараз праходзіць на-туральная этнічная мяжа паміж Беларуссю і Літвой. У XV—XVIII стагоддзях гэта тэрыторыя належала Гродзенскаму павету Трокскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, перад апошнім падзелам Рэчы Паспалітай — Гродзенскаму павету Гродзенскага ваяводства, у пачатку XIX стагоддзя — Прусіі, затым уваходзіла ў склад Аўгустоўскай і Сувалкаўскай губерняў Расіі (фрагмент)

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларусь
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2003
  • Рэдактар: Ласмінскі А. І. - Укладальнік
  • Выдавец: Беларусь
  • Памеры: 184 с.
  • ISBN: 985-01-0486-4
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Культура, Геаграфія
  • Copyright © 2003 by © А. І. Ласмінскі - укладанне, І. Г. Трусаў - тэкст, Калектыў фотамастакоў, А. І. Казека - пераклад на англійскую мову, В. І. Гушчава - пераклад на польскую мову, УП «Выдавецтва «Беларусь» - Афармленне
  • Кнігазбор: Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: B-5178
  • Дадатковая даведка: Аўтар уступнага артыкула І. Г. Трусаў. Фота Міхаіла Анішчанкі, Наталлі Багдановін, Ігара Бышнёва, Юрыя Васільева, Віктара Волкава, Валерыя Кавалеўскага, Яўгена Казюлі, Анатоля Караля, Аляксандра Касілы, Ігара Коршунава, Аляксандра Кузняцова, Аляксандра Ласмінскага, Юрыя Палуцкага, Роберта Сарноўскага, Альберта Цэхановіча. Książka ze zbiorów Grażyny i Wiktora Wołkow. Dar Grażyny Wołkow.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org