Бабры, «падонкаффскі» слэнг, «Арбат» і «Шанхай», крымінал у горадзе і сумленны падлік галасоў. Бабруйск з Ірынай Хамрэнка-Ушаковай
2023-03-13 12:11
У трэцім выпуску падкаста «Гарады» Ігар Палынскі гутарыць з Ірынай Хамрэнка-Ушаковай з Бабруйска.
Ірына Хамрэнка-Ушакова — журналістка беларускай «Медыязоны». Яна з’ехала з Беларусі ў 2021 годзе, да пачатку вайны ва Украіне жыла ў Львове, цяпер — у польскім Беластоку.
У падкасце гутарым пра месцы сілы ў Бабруйску, працу падчас пратэстаў, тры затрыманні мужа за ўдзел у пратэстах. Таксама Ірына шчыра расказвае пра двайную эміграцыю, немагчымасць паехаць на пахаванне маці, а таксама пра тое, чаму вернецца ў родны Бабруйск.