«Багач» – беларускае свята ахвяры для будучыні
2020-09-21 12:18
„Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” правяло рэканструкцыю абраду «Багач» у Дукорскім маёнтку пад Менскам.
Кажа сузаснавальніца арганізацыі Наста Глушко:
– „Багач” – гэта самае галоўнае восеньскае свята. А для людзей – гэта магчымасць падзякаваць багам за добры ўраджай, за ўдалы год. Год у нас выдаўся складаны. Кажуць, што высакосны год звычайна нейкі дзіўны. То ў нас атрымалася ўсяго багата – і эмоцый багата, і грыбоў багата, і яблыкаў, усяго. Вось «Багач» – гэта магчымасць сказаць «дзякуй» за тое, што восень прыйшла багатая, і ўсё добра ва ўсіх.
Адначасова з „Багачом” праваслаўныя ў Беларусі святкуюць дзень нараджэння Божай Маці.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск