- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Быў раз дзед, а ў таго дзеда баран. І захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі пачаў рэзаць, трошкі бок абадраў, а баран усхапіўся ды ўцёк і схаваўся ў лісіную норку. Прыйшла ліса ў норку, ажно там нехта сядзіць. Спужалася лісіца і пытаецца: - Хто там? А баран ёй адказвае: - Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два рагі, - як дам рагамі, дык ты паляціш уверх нагамі! Лісіца спужалася і пабегла ваўка прасіць. - А воўчанька ты мой, а кумочак мой, - хадзі, памажы маёй бядзе, паглядзі, хто гэта ў мяне ў норцы сядзіць. Паслухаў воўк лісу, пайшоў зь ёю ў нару выганяць барана. Прыйшоў, ды сап, сап - носам нюхае. - Хто там? - Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два рагі, - як дам рагамі, дык ты паляціш уверх нагамі! Воўк спужаўся ды ўцёк. Пайшлі яны зь лісіцай ды к медзьвядзю, пачалі медзьвядзя прасіць: - Мядзьведзінка, бацінка, - хадзі, памажы нашай бядзе, паглядзі, хто гэта ў лісінай норцы сядзіць. Паслухаў мядзьведзь, пайшоў зь імі да норкі, прыйшоў, ды пытаецца: