Бард Віктар Шалкевіч сабраў аншлаг у Беластоку
2023-03-18 13:07
Пры поўным аншлагу ў „Сподках” прайшоў акустычны канцэрт барда і актора Віктара Шалкевіча пад назвай „Кульмінацыя”. Арганізатарамі мерапрыемства былі Падляшскім інстытут культуры і фонд Kamunikat.org.Важнасць Беласточчыны для гісторыі ўласнага роду падкрэсліў
Віктар Шалкевіч:
– Я ўсім кажу, што маю поўнае права прэтэндаваць на высокую годнасць сына Беластоцкай зямлі, а калі не, то можа нават і ўнука. Практычна ўсё дзяцінства і юнацтва маіх бацькоў, маіх дзядоў адбывалася ў міжваенным дваццацігоддзі. Усе гэтыя апавяданні, якія яны расказвалі, больш ці менш былі звязаныя менавіта з Беластокам.
Падчас канцэрту „Кульмінацыя” Віктар Шалкевіч выканаў песні на словы Цыпрыяна Каміля Норвіда і Уладзіслава Сыракомлі, уласныя аўтарскія творы на беларускай, польскай, чэшскай мовах, а таксама на ідыш.
Беларускае Радыё Рацыя