- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не ведаю, што там цяпер, ужо за мяжою, але пры Савецкім Саюзе там быў Дом творчасці пісьменнікаў. Ён размяшчаўся ў вялікім мураваным доме, які некалі, відаць, належаў мясцоваму багацею. Рэвалюцыя канфіскавала тую прыватную ўласнасць, і ў будынку стварылі Дом творчасці. Ён стаяў у парку, на адным з крутых ялцінскіх пагоркаў, з горада да яго вяла асфальтаваная дарога-серпанцін, і пажылыя пісьменнікі, якім цяжкавата было ўздымацца на тую гару, часам бралі ў горадзе таксі і пад’язджалі да свайго дома на машыне. (фрагмент)