- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хваравігая восень стварыла яшчэ адзін кепскі дзень. Вецер і жоўтая чума пасярод бярозавага лісьця. У напружаным паветры хнычучыя напевы дажджу, тумана, насмарка, халоднай расы і паміраючай травы, а ў прагнучых апладненьня зарасьніках вальхі гуляе сьмерць. Пажоўклае лісьце ўздрагвае й ападае. Людзі працуюць у полі. Лаючыся і абыякава ўздыхвая, яны крочуць па іржышчу. Тут жа і вясковыя дзяўчыны, здаровыя, як жывёліны, але з тупымі тварамі. У дзяўчын вялікія брыдкія жываты і тоўстыя, як калоды, ногі. Калі глядзіш на ніх, ростам у два аршыны, прыгадваюцца выхаванцы якога прытулку: гэтак жа аднолькава абыякавыя, з гэткімі ж ненармальнымі жыватамі. Жанчыны і маці гэтых дзяўчынаў кажуць, што віной усяму вадкая поліўка, вадзяністая бульба ды кіслы квас. (Вёска, фрагмент)