- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнігу ўвайшлі вершы і малая проза, створаныя аўтарам цягам апошніх гадоў, а таксама выбраныя творы з папярэдняй кнігі вершаў “Крушня”. Пра аўтара: Усевалад Сьцебурака нарадзіўся ў 1981 г., скончыў гістфак БДПУ і асьпірантуру. Выкладаў гістарычныя дысцыпліны у сталічных ВНУ. Друкаваўся ў “Нашай Ніве”, “Куфэрку Віленшчыны”, “Рэгіянальнай газеце” і іншых выданьнях беларускай перыёдыкі. У 2004 стаў лаўрэатам прэміі “Лепшы дэбют” часопісу “Дзеяслоў”. Выдаў кнігу вершаў і малой прозы “Крушня” (2007). Жыве ў Менску, працуе памочнікам старшыні Грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.