- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Больш за 12 гадоў Лукашэнка цягнуў Беларусь у Расею (у пашчу гэтага імпэрскага драпежніка). Карміў абяцанкамі пра райскае жыцьцё ў “саюзнай дзяржаве”. А сам меў спадзеўку, што калі прадасьць маскоўскім мафіёзі Беларусь і беларусаў, то яму дазволяць заняць крамлёўскі трон. Не атрымалася. У канцы мінулага году маскоўскі гэбізм выставіў ультыматум Лукашэнку і яго рэжыму. Альбо здавай Беларусь дабраахвотна праз рэфэрэндум аб “канстытуцыйным акце”, альбо прымусім здаць пад ціскам эканамічнай вайны.