- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла 25 лютага сёлета з заявай супраць намеру пабудаваць у Кобрыне храм у гонар расейскага палкаводца Аляксандра Суворава, які прынёс сьмерць і кроў на беларускую зямлю. Рада БНР падтрымлівае ініцыятывы Згуртавання Беларусаў Сьвету “Бацькаўшчына” грамадзкага аб’яднаньня “Саюз беларускіх пісьменьнікаў” і Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны, якія распачалі акцыі супраць ўшанаваньня акупанта. Разам з замоваю рэстаўрацыі полацкай Спаса-Праабражэнскае царквы расейскім фірмам, з зруйнаваньнем гістарычнага цэнтру Менску і іншых гарадоў, - ініцыятыва будаўніцтва храму ў Кобрыне выяўляюць антыбеларускую, антынацыянальную сутнасьць цяперашняга лукашэнкаўскага рэжыму.