- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга Юрыя Фельштынскага — гэта гісторыя сучаснай Беларусі, апісаная праз жыццё адной асобы: беларускай журналісткі і палітыка Наталлі Радзінай. Чытач акунецца ў жыццё гэтай смелай жанчыны, якая прайшла шлях ад шараговай журналісткі да галоўнага рэдактара вядучага беларускага апазіцыйнага сайта «Хартыя'97» (charter97.org), і стане сведкам рэвалюцыйных падзей і пратэстнага руху, што пачаліся ў Беларусі ў 1995 годзе і не знікаюць па сённяшні дзень. Ён пазнаёміцца з летапісам шматлікіх палітычных забойстваў, арганізаваных беларускімі спецслужбамі па загадзе дыктатара Аляксандра Лукашэнкі, разам з Радзінай перажыве яе турэмныя будні, адчуе радасць вызвалення і складанасці ўнікальных ўцёкаў ад КДБ з Беларусі, стане сведкам яскравых і незабыўных сустрэч з такімі вядомымі сучаснікамі, як Станіслаў Шушкевіч, Лех Валенса, Анджэй Вайда, Барыс Нямцоў, Леанід Неўзлін, Хілары Клінтан і іншымі. Прачытаўшы гэтую кнігу, чытач убачыць, што Беларусь, хоць і была часткай Расійскай імперыі і СССР, з'яўляецца асобнай самабытнай краінай; што з сярэднявечча Беларусь лічыла сябе часткай Еўропы і арыентавалася на Захад, а зусім не на Усход; што будучыня Беларусі, вызваленай ад дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, — з Еўрасаюзам, а не з Расіяй, якая фактычна акупавала краіну, і чыя бяспека ўрэшце можа быць забяспечана толькі сяброўствам у НАТА. Але галоўная выснова, якую можа зрабіць чытач, заключаецца ў тым, што, нягледзячы на часовыя паразы і пралітую кроў, арышты і пакаранні смерцю апошніх дзесяцігоддзяў, адсутнасць рэальнай дапамогі зв