- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга сабрала ў сабе матэрыялы ІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў, які адбыўся ў Мінску ў траўні 1995 г. і быў прысвечаны праблеме Бeлaрусі «паміж Усходам і Захадам». Канферэнцыя мела некалькі напрамкаў, сярод якіх гістарычна-культурныя ўзаемадачыненні, пытанні адукацыі, моўныя і літаратурныя кантакты. Сапраўды, Беларусь геаграфічна размешчана паміж Захадам і Усходам, што налажыла моцны адбітак не толькі на гісторыю краіны, але і на ўзаемаадносіны з блізкімі і далёкімі суседзямі. Асобнымі паседжаннямі праходзілі на канферэнцыі (што і адлюстравана ў зборніку) міжнародныя круглыя сталы. Шмат цікавых і агульных пытанняў было ўзнята за беларуска-латышскім, беларуска-літоўскім, беларуска-польскім, украінскім і расейскім круглым сталом.