- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 19 сакавіка 2006 году ня выканаюць дэмакратычных стандартаў. Пра гэта сьведчыць сама хада перадвыбарчай кампаніі, у якой апазыцыйныя кандыдаты пазбаўленыя элемэнтарных правоў, такіх як права вядзеньня перадвыбарчых мітынгаў. Вельмі верагодна таксама, што вынікі самога галасаваньня будуць сфальсыфікаваныя. Пераможцам незалежна ад вынікаў галасаваньня будзе абвешчаны Аляксандар Лукашэнка. Таму прадстаўленыя ў гэтым тэксьце сцэнары не датычаць самой хады выбараў і вынікаў галасаваньня, а магчымага разьвіцьця падзеяў у Беларусі асабліва пасьля 19 сакавіка 2006 г.