- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь паспяхова сфармавала ўласнае нацыянальнае войска ў 1992 годзе, выкарыстоўваючы спрыяльныя ўмовы пасля распаду Савецкага Саюза. Мінск толькі ператварыў добра ўзброеныя, навучаныя і забяспечаныя савецкія вайсковыя часткі Беларускай вайсковай акругі ў свае нацыянальныя вайсковыя сілы. Паспяховае пераўтварэнне адбывалася з параўнальнай лёгкасцю дзякуючы таму, што было больш чым дастаткова этнічных беларускіх афіцэраў і спецыялістаў у шэрагах Савецкага войска, каб пабудаваць паўнавартаснае войска для незалежнай дзяржавы. Штогод Беларусь траціць мінімум на сваё войска. Хоць яно мае больш салдатаў, чым у шмат якіх еўрапейскіх краінах, гэта звязана не з нейкімі канкрэтнымі ваеннымі абміцыямі ці патрэбамі, а з памкненнямі ўрада, прынамсі часткова, выкарыстоўваць войска для развіцця патрыятызму сярод людзей.