- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новы зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаных беларуска-польскім узаемасувязям у галіне мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры, вызначаецца актуальнасцю тэматыкі, закранае шырокае кола гуманітарных праблем і культурна-гістарычных узаемадачыненняў абодвух народаў ад старажытнасці да сучаснасці. Адметнасцю дадзенага зборніка з’яўляецца асаблівая ўвага даследчыкаў да пытанняў гістарычнага ўзаемадзеяння беларускай і польскай моў на лексікаграфічным і граматычным узроўнях; увага літаратуразнаўцаў да сучасных стасункаў у галіне драматургіі і тэатра; пашыраная цікавасць да заходнебеларускай праблематыкі; прапанаваны новыя тэарэтычныя падыходы да разумення літаратурнага працэсу на Беларусі ў ХІХ ст., а таксама новыя акцэнты ў вывучэнні спадчыны Я. Чачота, Я. Булгака, У. Караткевіча, «белавежцаў». Зборнік разлічаны на беларускіх і польскіх даследчыкаў-гуманітарыяў, беларусістаў іншых замежных краін, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх зацікаўленых культурна-гістарычнымі стасункамі паміж беларускім і польскім народамі, а таксама праблемамі сучаснай славістыкі ў цэлым. Рэдакцыйная калегія можа мець думку, адрозную ад думкі аўтараў.