- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік прысвечаны 220-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча і актуальным праблемам польска-беларускага ўзаемадзеяння ў галіне моўных, літаратурных, гістарычных і культурных сувязей. Яго складаюць артыкулы, заслуханыя ў якасці навуковых дакладаў і выступленняў на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі: да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча», праведзенай Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў 21–23 чэрвеня 2018 г. у Мінску. Асобны раздзел у зборніку прадстаўляюць матэрыялы круглага стала, які адбыўся падчас гэтай канферэнцыі і быў прысвечаны вядомым польскім даследчыкам-беларусістам Антаніне Абрэмбскай-Яблоньскай і Юзафу Абрэмбскаму. Зборнік разлічаны на беларускіх і польскіх навукоўцаў-гуманітарыяў, беларусістаў і славістаў іншых замежных краін, усіх зацікаўленых праблемамі культурнага пагранічча і культурнага дыялогу паміж беларускім і польскім народамі ў гісторыі і сучаснасці.