- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік прысвечаны актуальным праблемам польска-беларускага ўзаемадзеяння ў галіне моўных, літаратурных, гістарычных і культурных сувязей. Яго складаюць артыкулы і матэрыялы круглага стала, заслуханыя ў якасці навуковых дакладаў і выступленняў на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі», праведзенай Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў у гонар прафесара Эльжбеты Смулковай 23–24 чэрвеня 2016 г. у Мінску. Зборнік разлічаны на беларускіх і польскіх навукоўцаў-гуманітарыяў, беларусістаў і славістаў іншых замежных краін, усіх зацікаўленых праблемамі культурнага пагранічча і культурнага дыялогу паміж беларускім і польскім народамі ў гісторыі і сучаснасці.