- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуска-расійскі слоўнік выдаецца коштам і высілкамі Вялкалітоўскае (беларускае) Фундацыі ймя Льва Сапегі. Др. Я. Станкевіч заснаваў Фундацыю, будучы на эміграцыі ў ЗША. Галоўная мэта яе — памагчы выдаць навуковыя працы Др. Станкевіча ды іншых беларускіх навукоўцаў. Аўтар слоўніка аддаў Фундацыі ўсю сваю ашчаднасьць, а пазьней тэстамэнтам сваю маёмасьць. Набор слоўніка й канчатковае апрацаваньне слоўнікавага матар’ялу выканаў сябра Фундацыі й аўтараў сын — Юрка Станкевіч. Першай і аснаўной мэтай слоўніка было й ёсьць пазнаёміць самых жа Беларусаў із багацьцем свае мовы — адыграць ролю вычарпальнага тлумачальнага слоўніка беларускае народнае мовы на ўсім яе прасьцягу яе карыстаньня. (Ад выдаўцоў слоўніка, фрагмент)