- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты беларуска-рускі слоўнік прызначаны найперш для вучняў і настаўнікаў сярэдняй школы. Аднак, зразумела, карыстацца ім могуць таксама навучэнцы і выкладчыкі вучылішчаў, каледжаў і тэхнікумаў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Слоўнік можа быць выкарыстаны пры перакладах з беларускай мовы на рускую, на занятках па развіццю мовы. У сувязі з тым, што гэты лексікаграфічны даведнік будзе служыць вучэбным дапаможнікам, пры яго ўкладанні ўлічана моўная практыка вучняў. Рэестр слоўніка ўключае болей за 10 тысяч лексічных адзінак, якія не супадаюць з рускімі адпаведнікамі або маюць істотныя фармальныя адрозненні ад іх. Аснову рэестра складае агульнаўжывальная лексіка сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Акрамя таго, пададзены абласныя словы, што атрымалі пашырэнне ў мастацкай літаратуры, і найбольш распаўсюджаныя спецыяльныя тэрміны, гістарызмы і неалагізмы.