- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У манаграфіі «Беларуская анамастычная лексікаграфія» ўпершыню ў нацыянальным мовазнаўстве праведзена комплекснае даследаванне беларускіх антрапанімічных і тапанімічных слоўнікаў: акрэслены межы і спецыфічныя рысы асноўных перыядаў у развіцці анамастычнай лексікаграфіі, вывучаны асаблівасці структуры слоўнікаў, распрацавана іх разгалінаваная тыпалогія. Работа, адрасаваная прафесійным даследчыкам у галіне лінгвістыкі і анамастыкі, выкладчыкам, аспірантам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, складаецца з пяці раздзелаў і дадатка. На старонках выдання змешчаны фотаздымкі вядомых беларускіх анамастаў і тых даследчыкаў, у кола навуковых інтарэсаў якіх таксама ўваходзілі мясцовыя ўласныя імёны, прадстаўлены выявы тытульных старонак і фрагментаў некаторых старых анамастычных прац.