- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У прыгожы ясны дзень вясновы — Дваццаць пяты дзень сакавіка, — Тоўсты лёд, бы ржавыя аковы, Разарвала бурная рака. Застагналі з енкам горы лёду У струменях вольнае ракі... Зазьвінелі радасьцю народу У блакітных высях жаўрукі. Беларускі люд, што быў закуты, Зрабаваны сілай чужака, — Разарваў свае няволі путы Ў дваццаць пяты дзень сакавіка. Засьвяціла сонца й беларусу... Толькі-б жыць і цешыцца вясной, Ды навокал носьбіты прымусу Зноў вілі нам церневы вянок. Ня судзіў нам лёс... 1 край гаротны Ні вясны, ыі волі ня ўтрымаў. Зноў прышлі к нам хваляю зваротнан Чужакі, няволя і зіма. Цісьне сівер... Ды рака пад лёдам Набірае сілаў да вясны. Не зламана волі і ў народа Скінуць з плеч прымусу кайданы. Верым: прыдзе, вернецца вясновы Дваццаць пяты дзень сакавіка, Зноў няволі нашае аковы Разарве народная рака. (Янка Золак)