- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта разам з Беларускім Моладзевым Хабам і Беларускім домам у Варшаве запрашае да ўдзелу ў арфаграфічным конкурсе “Беларуская дыктоўка” з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага.
Конкурс пройдзе ў гібрыдным фармаце. Шанцы на атрыманне дыпломаў і ўзнагарод маюць выключна стацыянарныя ўдзельнікі. Пасля абвяшчэння вынікаў, арыгінальны тэкст дыктоўкі будзе апублікаваны на старонцы кафедры беларусістыкі ў фэйсбук.
Тэкст дыктоўкі прачытае Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета.
Удзел у дыктоўцы (у фармаце анлайн) пацвердзілі беларускія дыяспары з Прагі, Лондану, ЗША і Канады.
Запрашаем да рэгістрацыі на старонцы кафедры беларусістыкі ў фэйсбуку.
Медыя-патранат аказалі: Radio Kampus, тэлебачанне Белсат, радыё Ўнэт, радыё Свабода і інтэрнэт-бібліятэка Komunikat.org.